Анкара: колькасць ахвяраў павялічылася да 28. Ёсць падазраваны
Колькасць ахвяр выбуху ў Анкары павялічылася да 28 чалавек. Яшчэ 61 атрымалі раненні. У адказ Турцыя паабяцала прыняць рашучыя меры.
«Наша рашучасць адказаць на такія атакі, што адбываюцца звонку і ўнутры нашых межах, расце пасля падобных дзеянняў», – гаворыцца ў заяве прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана праз некалькі гадзін пасля выбуху, перадае bbc.
У турэцкім урадзе адзначаюць, што атака была вельмі добра спланаваная. Сярод пацярпелых – ваенныя і грамадзянскія асобы.
Пакуль невядома, хто нясе адказнасць за выбух. Сілы бяспекі, па дадзеным Reuters, абвінавачваюць у ім як экстрэмістаў групоўкі «Ісламская
дзяржава», так і забароненую ў краіне Рабочую партыю Курдыстана. Апошняя ўжо некалькі дзесяцігоддзяў змагаецца за аўтаномію для курдаў у Турцыі і рэгулярна робіць напады на ваенных і паліцыю
Турцыі.
Між тым, ria.ru са спасылкай на газету Yeni Safakа паведамляе, што ў здзяйсненні выбуху падазраецца тэрарыст-смяротнік з Сірыі Саліх Неджар, які нядаўна прыбыў у Турцыю пад выглядам бежанца.
Па дадзеных крыніцы газеты ў паліцыі, тэрарыст быў ідэнтыфікаваны па адбіткам пальцаў, узятых у яго падчас рэгістрацыі ў якасці бежанца. Аўтамабіль Volkswagen,
які быў выкарыстаны пры тэракце ў Анкары, быў каля двух месяцаў таму арэндаваны ў Бурсе. Пасля таго, як яго не вярнулі ў свой час, кампанія звярнулася ў паліцыю з заявай аб крадзяжы аўтамабіля.
Высветлілася, што машына на працягу дзесяці дзён знаходзілася ў Анкары пад фальшывымі нумарамі. Камеры вонкавага назірання паказалі, што 11 лютага машына знаходзілася ў тым раёне, дзе праз шэсць дзён
яна была ўзарваная.