У Варшаве адкрыўся кірмаш з беларускімі кнігамі

У польскай сталіцы з 28 лістапада па 1 снежня праходзіць кірмаш гістарычнай кнігі.  



kirmash_1.jpg

Мерапрыемства адбываецца ў Каралеўскім замку. Сярод стэлажоў з польскай літаратурай, можна ўбачыць і кнігі 11 беларускіх выдавецтваў.

Адным з арганізатараў беларускага прадстаўніцтва на кірмашы з’яўляецца Беларускае гістарычнае таварыства.

Сёння ж, 30 лістапада, у межах кірмашу запланаваная дыскусія на тэму “Студзеньскае паўстанне ў вачах беларусаў, палякаў і расіян”.

kirmash_2.jpg

Еўрарадыё