У выпадку ўдару па Сірыі аб'екты ЗША ў суседніх краінах будуць атакаваныя Іранам

На выпадак ўдару ЗША па Сірыі Іран падрыхтаваў напад на амерыканскую амбасаду і іншыя аб'екты ў сферы амерыканскіх інтарэсаў у Багдадзе. Гэта стала вядома з перахопленых загадаў, якія нібыта паступілі з Ірана узброеным іракскім групоўкам, піша The Wall Street Journal.



iran_threatens_usa.jpg

Амерыканцы таксама ўзмоцнена сочаць за іранскім флотам невялікіх хуткаходных судоў у Персідскім заліве, які дыслакуецца недалёка ад баявых караблёў ЗША. Акрамя таго, амерыканскія ваенныя асцерагаюцца, што радыкальная групоўка  «Хізбалах» можа атакаваць пасольства ў Бейруце.
Той факт, што амерыканскія ўлады яшчэ не прынялі рашэнне адносна ваеннай аперацыі ў Сірыі, дае Ірану больш часу для таго, каб падрыхтавацца да нападу, адзначае выданне.
Напярэдадні вярхоўны лідэр Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў, што абвінавачванні ў адрас уладаў Сірыі ва ўжыванні хімічнай зброі з'яўляюцца для ЗША падставай для ўварвання ў краіну.
Тым часам амерыканскі прэзідэнт Барак Абама запатрабаваў пашырыць спіс цэляў для удараў па Сірыі і ўпершыню загаварыў пра тое, што ў аперацыі могуць быць задзейнічаны не толькі караблі, з якіх будуць запускацца ракеты, але і сілы ВПС.
newsru.com