Украіна. Юшчанка пераймяноўвае Вярхоўную раду
31 сакавіка, выступаючы ў Вярхоўнай радзе, Віктар Юшчанка прапанаваў прыняць у краіне новую канстытуцыю і нават накідаў яе галоўныя контуры. Такім чынам, у выпадку прыняцця новага асноўнага закону ўкраінскі парламент, які будзе называцца Нацыянальныя зборы, ператворыцца ў двухпалатны — Палата дэпутатаў і Сенат. У вышэйшай палаце будуць засядаць прадстаўнікі рэгіёнаў — па тры дэпутаты ад адной вобласці. А вось інстытут прэзідэнта, які будзе абірацца прамым галасаваннем, захаваецца. Праўда, кіраўнік дзяржавы перадасць шэраг паўнамоцтваў Саўміну.
31 сакавіка, выступаючы ў Вярхоўнай радзе, Віктар Юшчанка прапанаваў прыняць у краіне новую канстытуцыю і нават накідаў яе галоўныя контуры. Такім чынам, у выпадку прыняцця новага асноўнага закону ўкраінскі парламент, які будзе называцца Нацыянальныя зборы, ператворыцца ў двухпалатны — Палата дэпутатаў і Сенат. У вышэйшай палаце будуць засядаць прадстаўнікі рэгіёнаў — па тры дэпутаты ад адной вобласці. А вось інстытут прэзідэнта, які будзе абірацца прамым галасаваннем, захаваецца. Праўда, кіраўнік дзяржавы перадасць шэраг паўнамоцтваў Саўміну. Напрыклад, права фармаваць знешнюю палітыку. На думку прэзідэнта Украіны, складнікам канстытуцыйных зменаў стане рэформа мясцовага самакіравання. Будзе ўведзена новая адміністратыўная адзінка —“грамада. Што гэта такое, пакуль не зразумела, аднак кіраўніцтва грамады па словах Юшчанкі, зможа кантраляваць рэгіянальныя выканкамы. На заканчэнне свайго выступу прэзідэнт папрасіў 450 мільёнаў грыўняў на арганізацыю ўсенароднага галасавання ў наступным годзе.
Па матэрыялах “Украинская правда (Украіна)