Украіна. Цуды выбарчага піяру
Ва Украіне 31 снежня стартавала кампанія па выбарах прэзідэнта. Амаль усе эксперты згодныя: гэтыя выбары будуць фатальнымі для дзяржавы.

Фота 24tv.ua
Але пакуль асаблівага напружання не адчуваецца. Хутчэй, кампанія характарызуецца разгулам піяру і папулізму.
Кандыдат у прэзідэнты Украіны, экс-міністр экалогіі Ігар Шаўчэнка вырашыў падчас кампаніі знайсці сабе жонку. На афіцыйным сайце палітыка нават змясцілі форму для запаўнення, дзе «кандыдатка» на жонку можа ўнесці дадзеныя пра сябе. Дарэчы, у Шаўчэнкі каля 2 працэнтаў падтрымкі, што гарантуе будучай жонцы калі не статус «першай лэдзі», то статус жонкі парламентарыя.
Пайшоў на выбары і мэр Львова Андрэй Садовы (партыя «Самапоміч»). Галоўным матывам балатавацца стала гісторыя, якую распавяла Андрэю жонка. Ёй, нібыта, сышоў маленькі Ісус, які прызнаўся ў любові да львоўскага бургамістра і загадаў яму ісці перамагаць.
А вось кандыдат Анатоль Грыцэнка ў сваім праграмным выступе паабяцаў у выпадку перамогі адсякаць карупцыянерам рукі.
І гэта, відаць, толькі пачатак. Паводле разлікаў спецыялістаў, за пасаду ўкраінскага гаранта будуць змагацца каля 200 чалавек, большасць з якіх, безумоўна, робяць стаўку на хайп і папулізм.
Паводле ўкраінскай прэсы