Амерыканскі эсмінец накіроўваецца ў Чорнае мора
Амерыканскі эсмінец USS Donald Cook (DDG-75) накіроўваецца ў Чорнае мора. Пра гэта 19 студзеня паведаміла камандаванне 6-га флёту ВМС ЗША, піша Радыё Свабода. Адзначаецца, што карабель праходзіць Дарданэлы.
«ВМС ЗША працягваюць аказваць падтрымку нашым саюзнікам і партнёрам у агульных рэгіянальных інтарэсах для забеспячэння стабільнасці на моры. Наш візіт прадэманструе ўзаемадзеянне ВМС у дасягненні агульных мэтаў бяспекі ў гэтым рэгіёне», — адзначае камандзір эсмінца Мэцью Паўэл.
Пра тое, што карабель накіроўваецца ў Чорнае мора, паведаміў і амбасадар Украіны ў ЗША Валерый Чалы.USS Donald Cook ставіцца да ранейшай вэрсіі эсмінцаў тыпу «Арлі Бёрк». Як адзначае выданне «Думская», ён часта прымае ўдзел у вучэннях Sea Breeze.
Кіраўнік місіі Ўкраіны пры NATO Вадзім Прыстайка раней заявіў, што ў Чорнае мора ўсё часцей заходзяць караблі Альянсу.