Cустрэча Дональда Трампа і Кім Чэн Ына адбудзецца ў канцы лютага

Пра гэта заявілі ў Белым Доме, піша Белсат.

trump_kim_1.jpg


«Сустрэча прэзідэнта Дональда Трампа з Кім Ён Чхолемпрацягвалася паўтары гадзіны, яны абмеркавалі ядравае раззбраенне і другі саміт, які адбудзецца ў канцы лютага. Прэзідэнт з нецярпеннем чакае сустрэчы са старшынёй Кімам, пра месца саміту будзе паведамлена пазней», – сказала прэс-сакратарка Белага дому Сара Сандэрс.
Віцэ-старшыня цэнтральнага камітэту Працоўнай партыі Карэі, дарадца лідара КНДР Кім Ён Чхоль прыбыў у Вашынгтон, каб абмеркаваць падрыхтоўку да другой сустрэчы прэзідэнта Трамп і паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына. Першыя ў гісторыі перамовы кіраўнікоў ЗША і КНДР адбыліся летась у Сінгапуры.
Напярэдадні сустрэчы аналітыкі казалі пра тое, што пакуль няма ніякіх прыкметаў збліжэння пазіцыяў паміж дзвюма краінамі. ЗША патрабуюць ад КНДР скасаваць ракетна-ядравую праграму, а Пхеньян, у сваю чаргу, просіць адмяніць жорсткія санкцыі супраць паўночнакарэйскай эканомікі, не даючы ніякіх дадатковых гарантый.