Украіна далучылася да новых санкцый ЗША супраць Расіі

Пётр Парашэнка патлумачыў, што новыя антырасійскія санкцыі звязаныя «з ужываннем хімічнай зброі ў цэнтры Еўропы» і з «правядзеннем незаконных выбараў прэзідэнта» на тэрыторыі Крыма.

poroh_2.jpg

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны пад старшынствам прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі прыняў рашэнне аб увядзенні санкцый супраць Расіі, якія будуць сінхранізаваныя з санкцыямі ЗША.
«Сваім сённяшнім рашэннем мы скаардынуем новыя санкцыі, якія ўводзяцца, з санкцыямі ЗША супраць грамадзян і юрыдычных асоб Расійскай Федэрацыі. Яны звязаны як з ужываннем хімічнай зброі ў цэнтры Еўропы — Расіяй у Вялікабрытаніі, так і з правядзеннем незаконных выбараў прэзідэнта на тэрыторыі акупаванага Крыму», — прыводзіць прэс-служба словы Парашэнка.
Ён падкрэсліў, што і раней уведзеныя супраць Расіі санкцыі «выразна сінхранізаваныя з украінскімі партнёрамі з Еўрапейскага саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і ўсёй глабальнай праўкраінскі кааліцыі».
Разам з увядзеннем новых санкцый супраць Расеі, СНБА падоўжыў існуючыя антырасійскія санкцыі.
6 красавіка ЗША абвясціў аб новых санкцыйных мерах супраць расейскіх прадпрымальнікаў, чыноўнікаў і кампаній. У новы спіс, названы Specially Designated Nationals (SDN), трапілі ў тым ліку бізнэсмэн Алег Дзерыпаска і яго кампаніі En + Group і UC Rusal, кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, кіраўнік ЗГБ Андрэй Косцін, прадпрымальнік Ігар Ратэнберг і іншыя. Актывы фізічных і юрыдычных асоб з гэтага спісу падлягаюць блакаванню ў амерыканскай юрысдыкцыі, грамадзянам і кампаніям ЗША нельга весці з імі бізнэс. Акрамя гэтага, усім фізічным асобам забараняецца ўезд у Штаты.
Расія рыхтуе захады ў адказ на санкцыі ЗША.
Паводле РБК