Украіна. Суд канчаткова вярнуў кіяўлянам сквер Нябеснай сотні

Вышэйшы гаспадарчы суд украінскай сталіцы пакінуў у сіле рашэнні судоў папярэдніх інстанцый, якія перадалі ва ўласнасць кіеўскага грамадства ўчастак, дзе размешчаны сквер Нябеснай сотні.

Мурал з партрэтам загінулага падчас падзеяў Майдана Сяргея Нігаяна на сцяне каля сквера Нябеснай Сотні, архіўнае фота "Радыё Свабода"

Мурал з партрэтам загінулага падчас падзеяў Майдана Сяргея Нігаяна на сцяне каля сквера Нябеснай Сотні, архіўнае фота "Радыё Свабода"

Пра гэта паведамляе Украінская служба “Радыё Свабода” са спасылкай на сайт Кіеўскай гарадской адміністрацыі.

 «Суд адхіліў скаргу прадстаўніка кампаніі-забудоўшчыка па падставах недаказанасці і неабгрунтаванасці. Нагадаем, горад сумесна з пракуратурай і жыхарамі адстойваў у судзе вяртанне гэтай зямлі з 2014 года», — гаворыцца ў заяве.

 На вуліцы Міхайлаўскай, 24, дзе знаходзіцца сквер, раней стаяў жалезны плот. 18–20 лютага 2014 года актывісты Майдана знялі яго і выкарысталі для барыкад і самаробных шчытоў. Плот, як высветлілася, прыкрываў сметнік. Кіяўляне арганізаваліся, прыбралі смецце, выраўнялі ўчастак, завезлі зямлю і высадзілі расліны. Сквер вырашылі прысвяціць героям Нябеснай сотні.

 Пасля стала вядома, што на гэтым месцы плануюць пабудаваць дом. Актывісты пратэставалі, а таксама на сайце Кіеўскай рады зарэгістравалі петыцыю аб вяртанні сквера кіяўлянам.

 На сцяне дома каля сквера намалявана графіці з партрэтам Сяргей Нігаяна — першага загінулага ўдзельніка Еўрамайдана.

Паводле www.radiosvoboda.org