Украіна. У Данбасе будуць блакаць ТБ Расіі
Сістэмы блакавання тэлебачання Расіі ўсталююць на ўсёй лініі размежавання, паабяцаў Аляксандр Турчынаў.
У Данбасе сістэмы, якія дазволяць блакаваць расійскія тэлеканалы, усталююць
па ўсёй лініі размежавання праз некалькі месяцаў, заявіў сакратар Савета
нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў у Пакроўску Данецкай
вобласці.
Па словах сакратара СНБА Аляксандра Турчынава, у Пакроўску створана першая доследная ўстаноўка комплекснай сістэмы інфармацыйнага процідзеяння, якая дазваляе цалкам блакаваць прарасійскія тэле- і радыёканалы.
“У Пакроўску створана першая доследная ўстаноўка комплекснай сістэмы інфармацыйнага процідзеяння, якая дазваляе цалкам блакаваць прарасійскія тэле- і радыёканалы і ў той жа час вельмі добра прымаць усе ўкраінскія. Зараз мы праверылі яе працу — працуе вельмі якасна. Праз некалькі месяцаў яна будзе ўстаноўлена ўздоўж усёй лініі размежавання", — заявіў Турчынаў.
Паводле rian.com.ua