Украіна. У Запарожскай калоніі гадамі друкавалі фальшывыя грошы

Генпракуратура Украіны цвярджае, што кіраўніцтва калоніі "крышавала" фальшываманетчыкаў сярод зняволеных.

Фота: ГПУ. Канфіскаваныя фальшывыя грошы

Фота: ГПУ. Канфіскаваныя фальшывыя грошы

У Запарожскай вобласці зняволеныя Арэхаўскай калоніі №88 некалькі гадоў займаліся друкаваннем фальшывых грошай з ведама адміністрацыі папраўчай установы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

"Выяўлены падробленыя долары ЗША, сродкі і абсталяванне для вырабу падробных грошай, якія, паводле папярэдніх дадзеных, на працягу некалькіх гадоў вырабляліся ў дадзенай установе пад патранатам адміністрацыі", — гаворыцца ў паведамленні.

У наглядным ведамстве заявілі, што выявілі фальшываманетчыкаў падчас раптоўнай праверкі калоніі.

"За гэты перыяд фальшываманетчыкі здолелі надрукаваць не менш за 3,5 мільёна расійскіх рублёў, 50 тысяч долараў і звыш 45 тысяч грыўняў", — дадалі ў ГПУ.

Па дадзеным факце завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 199 (выраб і збыт фальшывых грошай і дзяржаўных каштоўных папер) КК Украіны.

Паводле korrespondent.net