Клінцы — вайсковы плацдарм для прасоўвання Расіі ў заходнім напрамку

Да гадавіны перакідвання расійскіх вайскоўцаў да мяжы з Украінай і Беларуссю на плацдарм у раёне горада Клінцы Бранскай вобласці валанцёры InformNapalm  выявілі новыя факты пра расійскую дывізыю, якая разгортваецца ў аператыўным заходнім накірунку.

134_642x336.jpg


144-я гвардзейская мотастралковая дывізыя з штабам у Ельні фармуецца на базе 28-й АМСБр ЗС РФ з Екатэрынбурга, ёй нададзены нумар 61423. Сам жа 488-ы мотастралковы полк в/ч 12721 (Бранская вобласьць, г. Клінцы) структурна ўваходзіць у 144-ю дывізыю Заходняе вайсковае акругі. Клінцы у некаторых крыніцах згадваюцца як мейсца будучай дысьлякацыі яшчэ й 182-га мотастралковага палку.
Аналітык у сфэры міжнародных зносінаў Давід Баташвілі зазначаў, што стварэнне чатырох новых дывізыяў уздоўж мяжы з Украінай і Беларусьсю (150-я мотастралковая дывізыя ў Растоўскай вобласьці, 10-я танкавая і 3-я мотастралковая дывізыі ў Варонежскай вобласьці, і 144-я мотастралковая дывізыя пад Смаленскам), перадкідваньне дзеля гэтага вайсковых падразьдзяленьняў з цэнтральнай часткі Расеі — з Паволжа і з мяжы з Казахстанам — сведчыць выразна пра наступальныя дзеянні.
Чытаць цалкам informnapalm.org