Беларускі сцэнар атрымаў спецыяльны прыз на кінафэсце ў Канах
Кансультацыйная рада Канскага кінафестывалю ўзнагародзіла спецыяльным прызам ScripTeast сцэнар «Саламонава гара». Яго напісалі беларусы Мікалай Лаўранюк і Сяргей Каласоўскі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце Канскага кінафэсту ў Фэйсбуку.
![kany_2505.jpg kany_2505.jpg](/img/v1/images/kany_2505.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сваім рашэнні журы адзначыла: «Журы было зачараванае свежасцю і арыгінальнасцю аповеду ў гэтай мудрагелістай драме». Адзначаецца, што ў сцэнары ідзе гаворка пра пытанні веры, сям'і, выжыванне і зносіны, «але больш за ўсё, гаворка ідзе пра тое, як двое вельмі розных людзей могуць знайсці сувязь, якая дае ім сілу і вызваляе іх абоіх».
Лаўранюк распавёў у сацсетках, што ў конкурсе прымалі ўдзел 11 сцэнароў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сцэнар быў створаны па матывах твора «Падобны да Стынга», які напісала драматург Ірына Пісьменная.
Паводле euroradio.fm