Украіна забараніла ўезд еўрапейскім дэпутатам, якія наведвалі Крым

Служба бяспекі Украіны ўвяла санкцыі ў дачыненні да чатырох еўрапейскіх дэпутатаў, якія прыехалі ў Крым без дазволу Кіева, паведаміла прэс-сакратар ведамства Алена Гітлянская.

_95238087_a359d4f0_a70b_4ea8_bc1e_8fe87e235901.jpg


"На тэрыторыі АР [аўтаномнай рэспублікі] Крым незаконна знаходзяцца чатыры грамадзяніна Сербіі і адзін грамадзянін Чэхіі", — напісала яна на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Па дадзеных СБУ, яны прыбылі па запрашэнні расейскіх уладаў на святкаванне трэцяй гадавіны рэферэндуму аб далучэнні Крыма, які не быў прызнаны законным ва Украіне і ў заходніх краінах.
Зараз гэтым палітыкам будзе забаронены ўезд ва Украіну на працягу пяці гадоў. Па дадзеных ТАСС, візіт замежных палітыкаў у Крым быў арганізаваны партыяй "Справядлівая Расія".
Крым быў анэксаваць Расеяй вясной 2014 года. Кіеў і міжнародная супольнасць працягваюць лічыць паўвостраў тэрыторыяй Украіны.
Паводлеbbc