Украінская апазіцыя склікае ў Кіеве чарговае народнае веча на 15 снежня
Пра гэта заявіў лідар фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцанюк на брыфінгу ў штабе нацыянальнага супраціву на Майдане Незалежнасці.

Ён нагадаў, што на 17 снежня запланаваны візіт прэзідэнта Януковіча ў Маскву. "Асноўнае пытанне парадку дня Народнага веча, якое мы называем Дзень годнасці — не даць магчымасці Віктару Януковічу падпісаць пагадненне аб уступленні Украіны ў Мытны саюз", — паведаміў апазіцыйны палітык.
Тым часам Кіеў і Брусэль дасягнулі дамоўленасці аб наступных кроках, "якія прывядуць да падпісання дамовы аб асацыяцыі". Адпаведную заяву зрабіў еўрапейскі камісар Штэфан Фюле ў прысутнасці першага віцэ-прэм'ера Украіны Сяргея Арбузава, з якім у чацвер вёў перамовы.
Як стала вядома, улады Украіны рыхтуюць на суботу, 14 снежня, "антымайдан". Ён мусіць адбыцца на Еўрапейскай плошчы Кіева. Туды будуць арганізавана звозіць людзей з рэгіёнаў краіны.
Фота — ria.ru