Украінскія войскі адваявалі частку Севераданецка
Расійскія войскі працягвалі наступ на працягу некалькіх тыдняў, і здавалася, што здача горада практычна непазбежная — гэта толькі пытанне часу. Аднак сёння кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай упершыню заявіў, што сітуацыя мяняецца. Паводле яго слоў, якія прыводзіць «Бі-бі-сі», абаронцы Севераданецка адваявалі прыкладна пятую частку горада — і могуць утрымліваць яе.

«Як толькі ў нас будзе дастаткова заходняй зброі
далёкага радыусу дзеяння, мы адсунем іх артылерыю ад нашых пазіцый. І тады,
паверце мне, расійская пяхота проста пабяжыць», — заявіў ён.
Бітва за Севераданецк — гэта не проста ваенная бітва. Абодва
бакі публікуюць інфармацыю, адпаведную іх парадку дня. Але калі Севераданецк удасца ўтрымаць, гэта будзе грандыёзная перамога ўкраінцаў — перамога, якая
можа паўплываць на зыход гэтай вайны.