Аляксей Арастовіч: Расійскія войскі патрапілі ў Севераданецку ў пастку, УСУ іх цяпер «мочыць у мяса»

Пра нечаканы паварот у цяжкіх баях у Севераданецку дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны паведаміў у фэйсбуку.


«Я тут нядаўна казаў пра ўзросшае аператыўна-тактычнае майстэрства суперніка — расійскіх войскаў. А цяпер сачыце за рукамі. Мы ўцягнулі расійскія войскі ў пастку ў Севераданецку, прытворна «здаўшы» горад», — напісаў Арастовіч.

Паводле яго слоў, цяпер расійскае камандаванне знаходзіцца ў шоку. Расійцы адрапартавалі пра «ўзяцце» Севераданецка, а цяпер яны атрымалі жорсткі сустрэчны контрудар ад УСУ. Абаронцы Украіны цяпер «мочаць маскоўскіх таварышаў у мяса», адзначыў дарадца кіраўніка АП, нягледзячы нават на тое, што ў акупантаў ёсць перавага ў авіяцыі і артылерыі.

«Нашы войскі праяўляюць неверагодную мужнасць, а камандзіры — тактычныя таленты. Там вельмі жорсткія баі. Расійскае камандаванне цяпер кідае ўсе наяўныя сілы на ўтрыманне (заўважце, ужо не на захоп — на ўтрыманне!) Севераданецка. Нашы рэальна рвуць цяпер праціўніка, як львы, нягледзячы на яго агнявую перавагу», — дадаў Арастовіч.


Ён таксама нагадаў, што ўкраінскія вайскоўцы ўжо ўзялі ў палон ворагаў, аб чым раней паведамляў кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай. Бітва не скончана, адзначыў Арастовіч, абаронцы Ўкраіны будуць і далей «ірваць» праціўніка і паказваць сапраўднае майстэрства, якому зайздросціць праціўнік.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: