ЕС узгадніў шосты пакет санкцый супраць Расіі. У спіс патрапіў беларускі банк, яго адключаць ад SWIFT
Яшчэ адзін беларускі банк будзе адключаны ад SWIFT у рамках шостага пакета санкцый ЕС, паведамляе reform.news са спасылкай на французскае старшынства ў Радзе ЕС.

Рашэнне Рады ЕС будзе апублікавана заўтра ў афіцыйным
часопісе. Пакуль вядома, што санкцыі прадугледжваюць адключэнне ад SWIFT трох
расійскіх банкаў, уключаючы «Сбербанк», і аднаго беларускага,
забарону на імпарт расійскай нафты па моры, санкцыі супраць вайскоўцаў,
звязаных з падзеямі ў Бучы, санкцыі супраць алігархаў, прапагандыстаў і чальцоў
іх сем'яў, прамысловага і тэхналагічнага сектара Расіі.
Які менавіта беларускій банк патрапіў у шосты пакет, стане вядома заўтра.
Нагадаем, ад SWIFT ужо адключаныя тры беларускія банкі: «Белаграпрамбанк», «Банк Дабрабыт» і «Банк развіцця», а таксама іх даччыныя структуры.