Украінскія ваенныя вызвалілі Чонгар Херсонскай вобласці
Паўвостраў Чонгар Херсонскай вобласці цалкам перайшоў пад кантроль Украіны. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter у пятніцу, 26 снежня.
«Чонгар цалкам пад нашым кантролем. Слава Украіне!» — напісаў ён.
Нагадаем, расійскія вайскоўцы ўвайшлі ў пасёлак Чонгар 8 сакавіка 2014 года. Праз пасёлак праходзіць адна з трох дарог, якія злучаюць мацерыковую частку Украіны з паўвостравам Крым. Чонгар апынуўся паміж двух агнёў — з боку Крыма ў зямлю ўрыліся расійскія войскі, а з боку Кахоўкі — украінскія.
9 снежня кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктар Назаранка заявіў, што расійская армія адступіла за межы Херсонскай вобласці.