Улады Ірана абвясцілі аб затрыманні падазраваных па справе аб збітым ўкраінскім самалёце
У Іране затрымалі некалькі падазраваных па справе аб збітым ўкраінскім самалёце. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка Вярхоўнага суда краіны Голамхасейна Эсмаілі. Іншых падрабязнасьцяў ён не паведаміў.
Прэзідэнт Ірана Хасан Роўхані паабяцаў, што ўлады краіны прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да катастрофы. «Гэта была недаравальная памылка. Адзін чалавек не можа несці аднаасобную адказнасць за крушэнне самалёта», — заявіў ён. На яго думку, прызнаўшы сваю памылку, Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі зрабіў «добры першы крок», і цяпер Ірану трэба даказаць, што падобнага больш не паўторыцца.
Самалёт кампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны» пацярпеў крушэнне 8 студзеня ў выніку загінулі 176 чалавек. Пазней Іран прызнаў, што лайнер быў ненаўмысна збіты ваеннымі краіны, яго палічылі за варожую мэту. Адказнасць за тое, што адбылося ўзяў на сябе КВІР.
Паводле novayagazeta.ru