Зяленскі звольніў жонку Парашэнкі і замяніў на сваю
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў новы склад савета па пытаннях развіцця Нацыянальнага культурна-мастацкага і музейнага комплексу «Мистецький арсенал». Адпаведны ўказ быў апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.

Фота: Instagram
Адным з членаў савета стала Алена Зяленская, жонка прэзідэнта Украіны.
Раней адным з сустаршыняў савета «Мистецького арсенала» з'яўлялася Марына Парашэнка, жонка экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.
Марына Парашэнка займала гэтую пасаду са снежня 2016 года да публікацыі новага ўказа Зяленскага.
Паводле tut.by