Уночы адбыўся абстрэл Курдыстана з тэрыторыі Ірана

Адказнасць за акцыю ўзяў на сябе іранскі Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі (IRGC).

Абстрэл Эрбіля

Абстрэл Эрбіля

Уночы з тэрыторыі Ірана ракетамі абстралялі горад Эрбіль у Іракскім Курдыстане. Некалькі ракет упалі побач з консульствам ЗША. Амерыканцы па трывозе паднялі сваю авіяцыю, якая магла б ударыць у адказ, але абмежавалася кантрольным аблётам тэрыторыі.
Адказнасць за акцыю ўзяў на сябе іранскі Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі (IRGC).
Зраніцы іранскія СМІ паведамляюць, што абстрэл меў на мэце знішчыць аб'екты ізраільскай разведкі «Масад». Нібыта гэта была помста за іранскіх афіцэраў, якіх ізраільская авіяцыя раней знішчыла ў Сірыі.