Ужо некалькі дзён прафсаюзы Францыі пратэстуюць (фота)
Нягледзячы на супраціўленне
сацыялістаў у чацвер французскі ўрад прыняў папраўкі ў працоўны кодэкс. Гэта выклікала
новую хвалю пратэстаў, якія цягнуцца ўжо некалькі месяцаў.
Парыж. Акцыя пратэсту 10 мая
Дэпутаты сацыялісты паспрабавалі заблакаваць непапулярнае рашэнне прэм’ера-сацыяліста Мануэля Вальса аб змяненні працоўнага кодэкса. Таму прэм’ер вымушаны быў ужыць артыкул канстытуцыі 49-3, якая дазваляе ўраду прымаць законы ў абыход парламента.
Парыж. Акцыя пратэсту 10 мая
Мануэль Вальс рэзка адчытаў аднапартыйцаў, заявіўшы што сваімі дзеяннямі яны заводзяць сітуацыю ў тупік. Нехарактэрная для левых урадаў лібералізацыя працоўнага кодэкса выклікала бурныя пратэсты ў розных пластах французскага грамадства.
Парыж. Акцыя пратэсту 10 мая
"Я б можа і пагадзілася з законам, не дзейнічай ўрад у абыход парламента, — наракае адна з удзельніц вулічных пратэстаў, — Дэманстрацыі — справа стомнае. Спачатку яны прынялі закон аб прадпрымальніцтве, а цяпер аб працоўным кодэксе. Ды што ж у іх з галавой?"
Нягледзячы на мірны характар вулічных пратэстаў, у чацвер, 12 мая, паліцыя была вымушаная ўжыць слёзацечны газ у Парыжы, Марселі і Нанце.
Парыж. Акцыя пратэсту 10 мая
Нагадаем, урад сацыялістаў яшчэ ў сакавіку прапанаваў лібералізаваць працоўнае заканадаўства, каб падштурхнуць французскі бізнес да стварэння новых працоўных месцаў ва ўмовах 10-працэнтнага беспрацоўя. Паводле задумы, рэформа павінна дапамагчы прадпрымальнікам «пераадолець страх» найму новых працаўнікоў, выкліканы складанай і дарагой працэдурай звальнення. Рэформа спрашчае працэдуру звальнення для прадпрыемстваў у выпадку эканамічных цяжкасцяў. Яна таксама дазволіць бізнэсу больш свабодна арганізоўваць працоўны час супрацоўнікаў — дасць магчымасць павялічваць на пэўны перыяд працоўны дзень да 12 гадзін, а тыдзень — да 46 гадзін. Пытанні працоўнага часу і памеру даплаты за звышурочную працу прапанавана вызначаць на канкрэтных прадпрыемствах, а не галіновымі пагадненнямі.
А між тым, менавіта 35-гадзінны працоўны тыдзень лічыцца адным з ключавых дасягненняў французскай сацыяльнай сістэмы. Прафсаюзы ўважліва сочаць за тым, каб супрацоўнікі прытрымліваліся 35-гадзінны працоўны тыдзень і ў абавязковым парадку даплочваюць ў выпадку звышурочнай працы, якая абмежавана 44 гадзінамі ў тыдзень. Акрамя таго, кожны супрацоўнік павінен мець мінімальна 11 гадзін адпачынку паміж працоўнымі днямі. У выпадку парушэнняў кампанію (не мае значэння, дзяржаўную або прыватную) чакаюць вялікія штрафы за парушэнні правоў працаўнікоў.