Ва Украіне можа з'явіцца крымінальная адказнасць за адмаўленне факту ваеннай агрэсіі РФ

Вярхоўная Рада ўключыла ў парадак дня сесіі законапраект аб крымінальнай адказнасці за адмаўленне факту ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны.

Фота: rada.gov.ua

Фота: rada.gov.ua


Вярхоўная Рада Украіны 5 снежня ўключыла ў парадак дня сесіі законапраект аб крымінальнай адказнасці за адмаўленне факту ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны. Спікер Андрэй Парубій чатыры разы ставіў гэтую прапанову на галасаванне. Падчас апошняга галасавання "за" прагаласавалі 227 дэпутатаў, паведамляе gordonua.com.
Ініцыявалі законапраект дэпутаты ад "Народнага фронту" Антон Герашчанка, Андрэй Цецярук, Таццяна Чарнавол і Ігар Лапін.
Калі гэты закон будзе прыняты, то за публічнае адмаўленне факту ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі ва Украіне, факта захопу ў выніку ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі часова акупаванай тэрыторыі Украіны ў 2014 годзе, а таксама выраб і распаўсюд матэрыялаў з такім адмаўленнем будуць карацца штрафам ад трох да 10 тыс. неабкладаемых мінімумаў даходаў грамадзян або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.Аўтары законапраекта прапаноўваюць, каб тыя ж дзеянні, учыненыя службовымі асобамі паўторна, каралі пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.