Венесуэла. Новыя карыбскія піраты
Піраты вяртаюцца. У свой час Карыбскае мора было эпіцэнтрам сусветнага пірацтва, што знайшло адлюстраванне ў масавай культуры.
![1028993797.jpg 1028993797.jpg](/img/v1/images/1028993797.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дастаткова ўзгадаць папулярную франшызу «Піраты Карыбскага мора».
І вось славутыя карыбскія піраты сапраўды вяртаюцца. Усё праз эканамічны калапс у Венесуэле, які прымушае тубыльцаў неяк выжываць.
У прыватнасці, венесуэльскія рыбакі вырашылі перакваліфікавацца ў піратаў.
Толькі за апошні год адпаведныя міжнародныя арганізацыі зафіксавалі ў венесуэльскіх водах 71 інцыдэнт, што, паводле міжнароднага права, можна кваліфікаваць як пірацтва.
Найбольш брутальнай была атака піратаў Венесуэлы на сурынамскіх рыбакоў у красавіку гэтага года, калі, па чутках, было забіта каля 12 чалавек.
Трапляюцца і кур’ёзныя выпадкі. Напрыклад, год таму «карсары» з Венесуэлы атакавалі турыстычны аб’ект, які выкарыстоўвалі для здымак фільму з серыі «Піраты Карыбскага мора».
У сувязі з ростам пірацкіх вылазак СМІ дапускаюць ператварэнне Венесуэлы ў новае Самалі, што можа паскорыць умяшанне ў сітуацыю міжнароднай супольнасці.
Паводле брытанскай прэсы