Венгерскі прэм’ер выкупіў рэкламу супраць Brexit

Гэта першы выпадак, калі кіраўнік ураду іншай краіны рашыўся непасрэдным чынам далучыцца да кампаніі супраць Brexit.

PAP/EPA/MANUEL LORENZO

PAP/EPA/MANUEL LORENZO


Венгерскі прэм’ер Віктар Орбан акрэсліў ўласную пазіцыю ў дыскусіі напярэдадні рэферэндуму ў справе сяброўства Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе. Пры дапамозе рэкламы ў газеце «Daily Mail» Віктар Орбан заклікаў галасаваць за далейшае сяброўства ў ЕС.
У рэкламе на ўсю старонку прадстаўлены венгерскі сцяг з кароткай інфармацыяй: «Гэта вашае рашэнне, але я хацеў бы, каб вы ведалі, што Вегрыя ганарыцца супрацоўніцтвам з вамі, сябрамі ЕС». Пад графікай размешчаны подпіс Віктара Орбана.
Гэта першы выпадак, у якім кіраўнік ураду іншай краіны рашыўся выкупіць рэкламу, каб непасрэдным чынам заклікаць брытанскіх выбарцаў прагаласаваць супраць Brexitu.
Большасць еўрапейскіх лідараў, у тым ліку нямецкая канцлер Ангела Меркель, выказаліся супраць выхаду Вялікабрытаніі з ЕС падчас публічных выступаў. Аднак ніхто не адважыўся непасрэдна далучыцца да кампаніі ўнутры краіны, як зрабіў гэта Віктар Орбан.

www.radyjo.net