Brexit адбыўся, што далей?
Падлік галасоў скончаны, амаль 52% грамадзян Вялікабрытаніі прагаласавалі за выхад краіны са скаду ЕС. Паўночная Ірландыя і Шатландыя ўжо заявілі пра сваё жаданне пакінуць Яе Вялікасць.
Якія наступствы можа мець для краіны такое рашэнне? З улікам таго, што Шатландыя і Паўночная Ірландыя амаль цалкам прагаласавалі за ЕС, можна чакаць росту сепаратысцкіх настрояў у гэтых рэгіёнах. Лідары Шатландыі ўжо заявілі пра правядзенне рэферэндума пра выхад са складу Вялікабрытаніі. амаль 90% жыхароў Гібралтара выказалі сваю прыхільнасць ЕС, што таксама можа стварыць напружанасць у рэгіёне.
Адрэагавалі на Brexit і сусветныя фінансавыя рынкі. Курс фунта стэрлінга і еўра ў Токіа абрынуўся да самай нізкай адметкі за апошнія гады. Эксперты прагназуюць умацаванне японскай ены, што не вельмі добра адаб'ецца на эканоміцы гэтай краіны.
Занепакоеныя і шматлікія жыхары краін Усходняй Еўропы, якія, дзякуючы грамадзянству ЕС, даўно і стала жывуць і працуюць у Вялікабрытаніі.
Не вядома таксама, якім чынам і як хутка Вялікабрытанія пачне працэдуру выхаду з Еўрасаюззу.
Больш падрабязна пра наступствы такого рашэння вы зможаце прачытаць у нашым артыуле, які з'явіцца на працягу дня.