Brexit: ці пакіне Вялікабрытанію Шатландыя?
Пасля таго, як стала зразумела, што Вялікабрытанія прагаласавала за Brexit, Шатландыя гатова зноў падняць пытанне аб абвяшчэнні незалежнасці, паведамляе independent.co.uk.

Першы міністр Шатландыі Нікола Старджэн заявіла, што шатландскі народ бачыць сваю будучыню разам з Еўрасаюзам. Падчас рэферэндуму 62% шатландацаў прагаласавалі за тое, каб застацца ў ЕС. У сувязі з значным змяненнем абставінаў, улады Шатландыі не выключаюць правядзення галасавання, а ці жадаюць шатландцы і далей заставацца ў Вялікабрытаніі.
Нікола Старджэн кажа, што «Шатландыя аддала моцны і адназначы голас за тое, каб застацца ў ЕС, і я вітаю адабрэнне нашага еўрапейскага статуса. Нягледзячы на тое, што агульны вынік пакуль не абвешчаны, галасаванне тут паказвае, што народ Шатландыі бачыць сваю будучыню ў рамках Еўрапейскага Саюза».