Вялікабрытанія. Тэрэза Мэй абвясціла датэрміновыя выбары

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі абвясціла датэрміновыя выбары ў парламент. Тэрэза Мэй агучыла намер распусціць Палату абшчын парламента.

4sw_640x300_41.jpg

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла аб правядзенні датэрміновых парламенцкіх выбараў. Яны прызначаныя на 8 чэрвеня. Пра гэта Тэрэза Мэй паведаміла ў экстранай заяве ў сваёй рэзідэнцыі на Даўнінг-Стрыт, 10 пасля сустрэчы з міністрамі ўрада.

"Я толькі што правяла пасяджэнне кабінета (міністраў), дзе мы дамовіліся, што ўрад павінен склікаць усеагульныя выбары, якія адбудуцца 8 чэрвеня", — сказала яна.

Раней урад неаднаразова адпрэчвала магчымасць правядзення выбараў да 2020 года. Мэй, аднак, заявіла, што прыйшла да высновы, што правядзенне новых выбараў неабходна, каб забяспечыць стабільнасць у сітуацыі, калі краіна пачала перамовы аб выхадзе з Еўрапейскага саюза.

Паводле ВВС, ТАСС