Кіраўнікі МЗС Францыі і Брытаніі: Сірыйскі рэжым панясе пакаранне за хімічную атаку

Жан-Марк Эро і Барыс Джонсан мяркуюць, што за хіматаку ў правінцыі Ідліб нясе адказнасць сірыйскае войска.
Пацярпелыя ад хіматакі. Здымак ВВС

Пацярпелыя ад хіматакі. Здымак ВВС



Кіраўнікі МЗС Францыі і Вялікабрытаніі Жан-Марк Эро і Барыс Джонсан у агульным артыкуле, апублікаваным у выданні The Guardian, напісалі, што сірыйскі рэжым панясе пакаранне за хімічную атаку, паведамляе «Радио Польша».

Нагадаем, што 4 красавіка ў выніку хімічнай атакі на населены пункт Хан-Шэйхун на паўночным захадзе Сірыі загінулі 72 чалавекі. Следства паводле гэтай справы вядзе Арганізацыя забароны хімічнай зброі. Таксама нагадаем, што ўночы з 6 на 7 красавіка ЗША нанеслі авіяўдар па вайсковай авіябазе Шэйрат. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў ракетны ўдар адплатай за хімічную атаку.

«Брытанскія навукоўцы прааналізавалі ўзоры матэрыялаў, сабраных ад ахвяр атакі. Аналіз паказаў прысутнасць зарыну або рэчыва, падобнага да зарыну. Паводле нашых звестак, два сірыйскія самалёты знаходзіліся паблізу Хан-Шэйхун падчас удару», — напісалі міністры.

На іх думку, высокая імавернасць таго, што адказнасць за хімічную атаку нясе сірыйскае войска. «Сцверджанні Расіі пра тое, што нібыта гаворка ішла пра ўдар па складзе апазіцыі, не адпавядаюць фактам», — адзначылі кіраўнікі дыпламатыі Францыі і Вялікабрытаніі.

Паводле «Хартыі'97»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: