Колькасць загінулых пры выбуху ў Алепа вырасла да 112 чалавек
Колькасць сірыйцаў, якія загінулі пры выбуху ў прыгарадзе Алепа, вырасла да 112 чалавек.
![Пашкоджаны аўтобус. Фота EPA Пашкоджаны аўтобус. Фота EPA](/img/v1/images/_95658127_78410dd5_a959_4ab8_99d3_26a7ba26370b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пашкоджаны аўтобус. Фота EPA
Паводле Сірыйскага
цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, які базуецца ў Брытаніі, 98
чалавек, эвакуіраваныя з гарадоў Фуа і Кефрая, загінулі, калі ў суботу каля іх
аўтобусаў у падкантрольным паўстанцам раёне Рашыдзін выбухнуў начынены выбухоўкай
аўтамабіль.
Таксама сярод загінуўшых — работнікі гуманітарных службаў і паўстанцы, якія ахоўвалі аўтобусы. Многія атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
У велікодную нядзелю з рэзкім асуджэннем нападу ў Сірыі выступіў падчас казання Папа Рымскі Францыск.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад. Паводле дадзеных урадавых СМІ ў Дамаску, выбух ажыццявіў смяротнік.
![Эвакуацыя жыхароў Фуа і Кефраі. Фота EPA Эвакуацыя жыхароў Фуа і Кефраі. Фота EPA](/img/v1/images/_95658129_dfa7b52c_6212_458d_b09d_b579edfb092a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эвакуацыя жыхароў Фуа і Кефраі. Фота EPA
Эвакуацыя з Фуа і Кефраі стала магчымая па дамоўленасці сірыйскіх уладаў з паўстанцкімі групамі
У калоне эвакуяваных было не менш за 5 000 чалавек, у тым ліку цывільныя асобы і праўрадавыя баевікі, якім быў дадзены дазвол пакінуць два шыіцкіх гарады Фуа і Кефрая, які ўжо больш за два гады знаходзяцца ў аблозе.
Цяперашняя эвакуацыя стала магчымай па дамоўленасці, дасягнутай паміж урадавымі сірыйскімі войскамі і паўстанцкімі групоўкамі.
Паводе ўмоваў дагавора, больш за 2 000 чалавек, у тым ліку ўзброеныя паўстанцы, будуць таксама вывезены з акружаных урадавымі войскамі гарадоў Мадайя.
Паводле ВВС