Саюз беларускіх пісьменнікаў сумесна з выдавецтвам «Юніпак» распачынаюць новую літаратурную падсерыю «Вянок беларускі» бібліятэкі Саюза беларускіх
пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».
Мяркуецца, гэта будзе «выбранае з выбранага» найбольш знакамітых сучасных беларускіх пісьменнікаў, своеасаблівая візітоўка нацыянальных творцаў і ўвогуле нашай культуры.
Адкрые серыю паэтычны зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Каб як мага больш аб’ектыўна адабраць 100 найлепшых яго твораў, якія ўвойдуць у зборнік, арганізатары звяртаюцца па дапамогу і да грамадскасці.
Будзем вельмі ўдзячныя, калі Вы цягам двух месяцаў дашлеце свой спіс дзесяці найлепшых, на Вашую думку, вершаў Рыгора Барадуліна на e-mail: vyanok.b@gmail.com.
Таксама чакаем Вашых прапановаў наконт аўтараў наступных кніг «Вянка беларускага».
«Вянок беларускі»
- Замежжа
- 25-02-2012
Саюз беларускіх пісьменнікаў сумесна з выдавецтвам «Юніпак» распачынаюць новую літаратурную падсерыю «Вянок беларускі» бібліятэкі Саюза беларускіх
пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».
Мяркуецца, гэта будзе «выбранае з выбранага» найбольш знакамітых сучасных беларускіх пісьменнікаў, своеасаблівая візітоўка нацыянальных творцаў і ўвогуле нашай культуры.
Адкрые серыю паэтычны зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: