Вярхоўная Рада Украіны звольніла Дзяшчыцу з пасады кіраўніка МЗС
Вярхоўная Рада Украіны падтрымала звальненне кіраўніка Міністэрства замежных спраў Андрэя Дзяшчыцы. За адпаведны праект пастановы прагаласавала 319 народных дэпутатаў, інфармуе Цензор.НЕТ.
![dziashcyca.jpg dziashcyca.jpg](/img/v1/news/full/dziashcyca.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пры гэтым Вярхоўная Рада таксама прызначыла на пасаду кіраўніка МЗС
Паўла Клімкіна. Яго кандыдатуру падтрымалі 335 народных дэпутатаў. Пасля гэтага новаабраны міністр прынёс прысягу з трыбуны ВР.
Нагадаем, скандал вакол Андрэя дзяшчыцы разгарнуўся пасля таго, як ён
выказаўся на адрас Пуціна ў форме вядомай ва ўсім свеце песні "Пуцін — х...ло!". Што, магчыма, і не робіць гонару галоўнаму дыпламату краіны, але ў той момант дапамагло збіць
напал настрояў натоўпу. Учора звальненне Дзяшчыцы і прызначэнне на пасаду кіраўніка МЗС ініцыяваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.