У Расіі не дазволілі захаваць вывучэнне роднай мовы ў Татарстане
Вярхоўны суд Расіі адмяніў пазоў дырэктара казанскай школы, які змагаецца за права вывучаць нацыянальныя мовы ў татарскіх школах.
Павел Шмакаў выступае супраць федэральнага закона, які робіць вывучэнне роднай мовы ў школах неабавязковым. Ён нават уводзіў дадатковыя гадзіны татарскай мовы ў сваёй школе, бо родная мова — адзін з ключавых элементаў нацыянальнай індывідуальнасці, лічыць казанскі педагог. Але рашэнне Вярхоўнага суда, на яго думку, цвёрда спыняе ўсе спробы выратаваць нацыянальныя мовы, нягледзячы на тое, што актуальнасць праблемы ў рэгіёне расце, паведамляе stolica-s.su. Хоць закон не забараняе вывучэнне моў у школах па згодзе бацькоў вучняў.
Чытайце таксама: