Выбух у будынку ФСБ у Архангельску: адзін загінулы, трое шпіталізаваных
Выбух адбыўся сёння раніцай на ўваходзе ў будынак упраўлення ФСБ Расіі па Архангельскай вобласці, паведамілі ТАСС у інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта (НАК).
![vesti.ru vesti.ru](/img/v1/images/xw_1595992.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
vesti.ru
«У Архангельску на ўваходзе ў будынак упраўлення ФСБ адбыўся выбух. Прычыны высвятляюцца», — сказаў прадстаўнік НАК.
Губернатар рэгіёну Ігар Арлоў паведаміў, што выбух адбыўся ўнутры будынка, у выніку адзін чалавек загінуў і трое шпіталізаваны.
Ён дадаў, што вядзецца агляд месца здарэння.
Расійския СМІ ўдакладняюць, што загінулы не быў супрацоўнікам органаў бяспекі.
Будынак упраўлення ФСБ знаходзіцца ў цэнтры горада на Траецкім праспекце, недалёка ад абласнога тэатра драмы і буйных гандлёвых цэнтраў.
Паводле ТАСС