Выбух у мячэці ў Кабуле: загінулі як мінімум 27 чалавек

Як мінімум 27 чалавек сталі ахвярамі атакі смяротніка, які ўчыніў выбух у мячэці Кабула. Да мячэці, дзе адбыўся выбух, сцягнутыя сілы бяспекі.

www.tolonews.com

www.tolonews.com


Інцыдэнт адбыўся ў шыіцкай мячэці Бакір Алум на захадзе сталіцы Афганістана.

Улады паведамілі, што колькасць загінуўшых можа ўзрасці. Раненні атрымалі каля 40 чалавек, сярод ахвяр былі таксама дзеці.

"Выбух прагрымеў у 12.30 у 6-й паліцэйскай акрузе Кабула, мы высвятляем дэталі таго, што адбылося", — сказаў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў краіны Седзік Седзікі.

Пра выбух паведаміў тэлеканал Tolo News. Паводле яго дадзеных, апублікаваных у сеткі мікраблогаў Twitter, тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ўнутры мячэці ў раёне Дар уль-Аман на ўскраіне Кабула. Па звестках тэлеканала, рух “Талібан” адпрэчыў сваё дачыненне да тэракту.

Адказнасць за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў.


Паводле ВВС, ТАСС, Tolo News