Выбух у сталіцы Самалі: 16 загінулых
Як мінімум 16 чалавек загінулі і 40 параненыя ў вынікі выбуху ў сталіцы Самалі, Магадзіша. Адказнасці за выбух пакуль ніхто на сябе не ўзяў, але асноўныя падазраваныя — групоўка «Аль-Шабаб».

Наступствы выбуху ў Магадзіша. Фота REUTERS
У адміністрацыі
горада распавялі, што ў адным з яго паўднёвых кварталаў — Мадзіна — выбухнуў
начынены выбухоўкай аўтамабіль. Выбух таксама пашкодзіў навакольныя будынкі.
Адказнасці за выбух ніхто на сябе не ўзяў, але асноўныя падазраваныя — групоўка "Аль-Шабаб".
Гэта першы падобны напад з тых часоў, як у лютым быў абраны новы прэзідэнт краіны — Махамед Абдулахі Махамед. У суботу лідар "Аль-Шабаб" Шэйх Хасан Якуб заявіў, што мэтай групоўкі стане кожны прыхільнік новага прэзідэнта.

Наступствы выбуху ў Магадзіша. Выбух пашкодзіў бліжэйшыя дамы. Фота AP
Па словах сведак, выбух адбыўся на запоўненым скрыжаванні, дзе шмат крамаў і рэстаранаў.

Наступствы выбуху ў Магадзіша. Фота EPA
Адміністрацыя
новага прэзідэнта Самалі робіць стаўку на міжнародную падтрымку, цяпер пад яе
кантролем знаходзіцца не ўся тэрыторыя краіны. У 2011 годзе групоўку "Аль-Шабаб"
выціснулі з Магадзіша, аднак у сельскіх раёнах яе прыхільнікі па-ранейшаму
актыўныя.
Паводле ВВС