Замежная прэса пра Беларусь

Сітуацыя для Мінску пакуль дастаткова камфортная. Гэта працяг балансавання паміж Захадам і Масквой. Абяцанні можна прадаваць некалькі разоў: прызнаць Паўднёвую Асецію і Абхазію — Расіі, а
не прызнаваць — Еўропе. Адбываецца звычайны гандаль за Беларусь, якую Еўропа і Расія хацелі б бачыць у сферы свайго геапалітычнага ўплыву. Актыўныя сустрэчы Лукашэнкі з расійскім
кіраўніцтвам, якія мелі месца напрыканцы мінулага тыдня, адбыліся, калі ЕС прымала рашэнне ўключыць Беларусь у склад праграмы «Усходняе партнёрства».

Сітуацыя для Мінску пакуль дастаткова камфортная. Гэта працяг балансавання паміж Захадам і Масквой. Абяцанні можна прадаваць некалькі разоў: прызнаць Паўднёвую Асецію і Абхазію — Расіі, а не прызнаваць — Еўропе. Адбываецца звычайны гандаль за Беларусь, якую Еўропа і Расія хацелі б бачыць у сферы свайго геапалітычнага ўплыву. Актыўныя сустрэчы Лукашэнкі з расійскім кіраўніцтвам, якія мелі месца напрыканцы мінулага тыдня, адбыліся, калі ЕС прымала рашэнне ўключыць Беларусь у склад праграмы «Усходняе партнёрства». Пасля сустрэчаў з еўрапейскімі чыноўнікамі Лукашэнка накіраваўся ў Маскву, каб кампенсаваць еўрапейскі крэн. Малюнкі цёплых і сяброўскіх сустрэчаў Лукашэнкі і Мядзведзева, якія былі паказаныя па расійскіх каналах, таксама закліканыя прадэманстраваць расіянам, што ў саюзнікаў усё нармальна.

«Независимая газета» (Расія)


Справа ў тым, што Расія ў дадзенай сітуацыі вызначае кошты на газ, сыходзячы з палітычных меркаванняў. Яна павысіла кошты ўсім, аднак ступень падвышэння залежыць ад палітыкі. І паколькі Беларусь з’яўляецца сябрам Саюзнай дзяржавы, яна мае некаторыя прывілеі. Аднак, калі Беларусь адыдзе ад Расіі ў бок ЕС і «Усходняга партнёрства», было б заканамерна перайсці на мову еўрапейскіх коштаў.

Strana.ru (Расія)


Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі па сутнасці ёсць выключна «пратакол пра намеры», а не зборачны цэх і не паўнавартаснае канструктарскае бюро. Няма разумення таго, што пры адсутнасці ўласнага праекту, над якім працавалі б усе яго ўдзельнікі, на постсавецкай прасторы кожную хвіліну рэалізуецца знешні праект. Рэалізуецца дэзінтэграцыя і ўцягванне нашых краін у атлантычны рацыён у якасці ежы.

Segodnya.ru (Расія)


Гэта (прыём Беларусі ў праграму «Усходняе Партнёрства») было галоўнай інтрыгай брусельскага саміту, паколькі Беларусь далёка не адпавядае патрабаванням Еўрасаюзу, асабліва ў галіне правоў чалавека і інстытутаў палітычнага плюралізму. У выніку Беларусь вырашана пакінуць у спісе, аднак гэта не значыць, што Лукашэнка і ягоныя прадстаўнікі будуць запрошаныя на саміт, які адчыняцца ў Празе 7 мая. Пытанне пра гэта будзе вырашацца пазней.

«Radio Free Europe / Radio Liberty» ( ЗША)



Нам казалі, што пры Ельцыне Расію не паважалі ў замежжы за тое, што яна ўвесь час была марыянеткай Захаду. Што змянілася? Калі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка атрымлівае грошы ў Расіі за прызнанне Паўднёвай Асеціі, а потым дэманструе дулю, гэта што — нас паважаюць у замежжы?

«Новая газета» (Расія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: