Замежныя СМІ пра Беларусь: 5–11 ліпеня

Аляксандр Лукашэнка пераходзіў на беларускую мову і раней, але заўсёды ў няўпэўненай для сябе сітуацыі. А зараз сітуацыя вельмі нявызначаная ў сувязі з падзеямі ва Украіне, адносінамі з Расіяй — вось і трэба нейкі баланс шукаць. З аднаго боку, запрашае расійскія войскі ўдзельнічаць у парадзе, з другога — паказвае, што мы ўсё ж — не рускія. Такія вось палітычныя арэлі. «RFI» (Францыя)



smi4.jpg

Яны пра нас

Галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які супаў з 70-годдзем вызвалення сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў з удзелам расійскай ваеннай тэхнікі. На фоне канфлікту на ўсходзе Украіны, развіццю якога ў немалой ступені спрыяе Расія, дэманстрацыя 3 ліпеня ў Мінску яе ракетнага комплексу "Іскандэр" і зенітнага ракетнага комплексу С-400 "Трыумф", а таксама браняваных шматмэтавых аўтамабіляў "Тыгр" надалі агульнаму расійска-беларускаму параду злавесны сэнс. Але прэзідэнт Беларусі вымушаны пазначаць сваю лаяльнасць Крамлю, каб атрымаць пэўныя эканамічныя прэферэнцыі. Увесь набор сімвалічных дзеянняў паказвае на тое, што геапалітычны маятнік зноў хіснуўся ў бок Масквы.

«Deusche Welle» (Германія)

Па розных ацэнках, у беларускіх рэпрэсіўных структурах працуе ад 100 000 да 130 000 грамадзян гэтай краіны, г.зн. 1,5% насельніцтва працаўладкавана для таго, каб назіраць за іншымі грамадзянамі. Іншы аспект, наколькі гэтыя структуры самастойныя і наколькі яны самі могуць прадстаўляць небяспеку для стабільнасці рэжыму? Гістарычныя прыклады паказваюць, што калі грамадства пасіўнае, гэтыя структуры могуць стварыць патэнцыял для перавароту.

«Delfi» (Літва)

Эканоміка-палітычныя саюзнікі РФ — Беларусь і Казахстан — не падтрымалі прапанову Расіі па імпарту тавараў з Украіны. Расія мае права абараніць свой рынак, уводзячы аднабаковыя пошліны ў дачыненні да ўкраінскіх паставак. Што, па наяўных дадзеных, можа быць зроблена з верасня бягучага года. Але, калі рэзка павялічыцца таварны паток з Беларусі і Казахстана ў Расію, гэта, як лічаць многія спецыялісты, напэўна будзе звязана з рээкспартам тавараў з Украіны праз дзве саюзныя краіны. І тады прыйдзецца ўводзіць пошліны (або іншыя абмежаванні) на прадукцыю, якая паступае ў РФ з беларускага і казахстанскай тэрыторыі? А што ж тады застанецца ад агульнай эканамічнай прасторы РФ, Беларусі і Казахстана?

«Столетие» (Расія)

Самае страшнае для Крамля — гэта тое, што на вачах разбураецца міф аб яго здольнасці ціснуць на Беларусь і Казахстан — адзіныя дзяржавы, што ўваходзяць у пуцінскі Мытны саюз. Дайшло да таго, што яны выступаюць супраць уступлення Арменіі, паколькі непакояцца, што ў выпадку членства Арменіі парушыцца баланс сіл у гэтым саюзе. Лукашэнка цяпер здзяйсняе чарговыя мудрагелістыя манеўры, спрабуючы скарыстацца сітуацыяй вакол Украіны з тым, каб выгандляваць сабе чарговыя прэферэнцыі. Разумеючы, што армянскае пытанне можа таксама стаць пэўнай разменнай картай у таргах за гэтыя прэферэнцыі, ён можа скарыстацца і ім.

«Vesti» (Азербайджан)