Заможныя рэгіёны Італіі Венета і Ламбардыя выказаліся за пашырэнне аўтаноміі

Дзве самыя багатыя адміністрацыйныя вобласці Італіі — Венета і Ламбардыя — прагаласавалі за больш шырокую аўтаномію ад Рыма на рэгіянальных рэферэндумах, якія прайшлі 22 кастрычніка.

Фота: www.sbs.com.au

Фота: www.sbs.com.au


У Венета, сталіцай якой з'яўляецца Венецыя, 98% жыхароў з 57%, што прынялі ўдзел у рэферэндуме, выказаліся за больш шырокую незалежнасць.
У Ламбардыі са сталіцай у Мілане за пашырэнне аўтаноміі аддалі галасы каля 95% выбаршчыкаў.
Рэферэндумы насілі кансультатыўны характар, іх вынікі не абавязковыя для выканання. Тым не менш, рэгіянальныя ўлады, прыняўшы пад увагу вынікі плебісцыту, могуць пачаць перамовы з Рымам з нагоды прадастаўлення рэгіёнам больш шырокіх правоў. У прыватнасці, гэта дазволіць Венета і Ламбардыі пакідаць больш падаткаў у мясцовых бюджэтах.
euroradio.fm