Лідар Каталоніі назваў дзеянні Мадрыду найгоршымі з часоў дыктатуры Франка
Народ Каталоніі не пагодзіцца з намерам Мадрыду ўвесці прамое кіраванне, заявіў каталонскі лідар Карлас Пучдэмон. Ён заклікаў рэгіянальны парламэнт сабрацца на спецыяльнае пасяджэнне, каб сфармуляваць адказ Мадрыду.
Карлас Пучдэмон назваў дзеянні ўраду Гішпаніі і рашэнне гішпанскага прэм’ера Мар’яна Рахоя адправіць у адстаўку рэгіянальны ўрад і правесці датэрміновыя выбары «самым сур’ёзным замахам на сувэрэнітэт каталёнскіх інстытутаў і народу Каталёніі з часоў дыктатуры Франка».
Урад Іспаніі здзейсьніў спробу дзяржаўнага перавароту, заявіла кіраўнік парламэнту Каталёніі Кармэ Фаркадэл. Яна выказала гатоўнасць абараняць свае паўнамоцтвы і паўнамоцтвы 135 дэпутатаў заканадаўчага органу аўтаноміі. Фаркадэл назвала рашэнне Мадрыду «аўтарытарным пераваротам ўнутры дзяржавы-чальца Еўрапейскага Звязу».
21 кастрычніка тысячы пратэстоўцаў выйшлі на вуліцы Барселоны, пасля таго, як прэм’ер-міністр Гішпаніі абвясціў пра планы ўвесьці прамое кіраванне ў Каталоніі. Паліцыя Барселоны паведаміла, што каля 21 000 чалавек узялі ўдзел у маніфэстацыі.
Напярэдадні 21 кастрычніка прэм’ер-міністар Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў, што паўнамоцтвы рэгіянальнага ўраду павінны цалкам перайсці ў яго кабінет. Таксама ён адзначыў, што ўрад Каталоніі павінен быць распушчаным, а новыя выбары ў рэгіянальны парламэнт трэба правесці на працягу бліжэйшых шасці месяцаў.
10 кастрычніка лідэр Каталоніі Карлас Пучдэмон абвясціў, што правінцыя атрымала права на незалежнасць па выніках рэферэндуму, але адклаў афіцыйнае абвяшчэнне. Пасля гэтага ўрад Іспаніі прад’явіў Каталоніі ультыматум. Мадрыд патрабаваў патлумачыць, ці абвясціла Каталонія аб незалежнасці. Каталёнскія ўлады ў адказ заклікалі Мадрыд да дыялёгу.
Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі адбыўся 1 кастрычніка. За выхад рэгіёну са складу Гішпаніі выказаліся больш за 90% якія прынялі ўдзел у галасаванні. Яўка, паводле дадзеных каталёнскай улады, складала 43%. Мадрыд назваў галасаванне незаконным. Такога ж меркавання прытрымліваюцца ў Еўракамісіі.
Паводле svaboda.org