Прэм'ер-міністр Іспаніі: Урад і парламент Каталоніі будуць распушчаны
Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў, што ў рамках абмежавання аўтаноміі Каталоніі ўрад рэгіёна будзе распушчаны, а парламент пераабраны. Іх паўнамоцтвы перададуць цэнтральным уладам, абвясціў Рахой пасля пасяджэння кабінета міністраў 21 кастрычніка.
![_98408636_ddad4234_9d51_49ba_a718_0ff8e4fc38f3_w649o.jpg _98408636_ddad4234_9d51_49ba_a718_0ff8e4fc38f3_w649o.jpg](/img/v1/images/_98408636_ddad4234_9d51_49ba_a718_0ff8e4fc38f3_w649o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Ніводная краіна свету не дапусціла ў сябе такога» (аднабаковага абвяшчэння незалежнасці), — сказаў Рахой.
Такія меры іспанскі ўрад хоча ўвесці ў рамках 155-га артыкула Канстытуцыі, які дазваляе прыпыніць аўтаномію ў тых выпадках, калі рэгіянальныя ўлады парушаюць закон і пагражаюць інтарэсам усёй краіны.
Для аднаўлення парадку ў Каталоніі на працягу паўгода правядуць выбары ў парламент, які затым зацвердзіць новы ўрад.
Чакаецца, што просьба ўрада аб абмежаванні паўнамоцтваў каталонскіх ўладаў будзе падтрымана Сенатам Іспаніі 27 кастрычніка і ўступіць у сілу на наступны дзень.
Паводле «Нашай Нівы»