«Zhyvye Belarus». Дзяржсакратар ЗША ў Твітары павіншаваў беларусаў
Любая нагода добрая, каб выказаць падтрымку беларусам.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у 77-гадовую гадавіну вызвалення Мінска ад нацыстаў (у Беларусі на афіцыйным узроўні адзначаецца Дзень Незалежнасці) павіншаваў беларусаў, дадаўшы пры канцы віншавання Zhyvye Belarus.
«Сёння спаўняецца 77 гадоў з дня заканчэння жорсткай акупацыі Мінска нацысцкай Нямеччынай. Мы памятаем аб барацьбе беларусаў за светлую будучыню. Народу Беларусі: ЗША падтрымліваюць ваша імкненне да годнасці, свабоды і дэмакратыі. Жыве Беларусь!» — напісаў Блінкен.