Зяленскі на парадзе ў Кіеве пажартаваў над Януковічам, чым рассмяшыў Парашэнка, Юшчанку і Кучму (відэа)

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на ўрачыстасцях да 30-годдзя незалежнасці Украіны падчас прамовы агучыў жарт, які рассмяшыў прысутных другога, трэцяга і пятага прэзідэнтаў — Леаніда Кучму, Віктара Юшчанку і Пятра Парашэнку.

snimok_ekrana_2019_08_24_v_9.50_pic905_895x505_15750.jpg

Зяленскі тлумачыў, чаму ўкраінскі народ з'яўляецца адзіным, і падкрэсліў — кожны з рэгіёнаў даў дзяржаве важных фігур. Спачатку кіраўнік дзяржавы падзякаваў Ровеншчыне за першага прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука, затым — Чарнігаўшчыне за другога, Леаніда Кучму, Сумскай вобласці — за трэцяга, Віктара Юшчанку.

А калі чарга дайшла да Данеччыны, Зяленскі зрабіў паўзу і падзякаваў Усходні рэгіён Украіны за Леаніда Быкава — таленавітага акцёра, і за спартсмена з сусветным імем Сяргея Бубку (Бубка нарадзіўся ў Луганску).

З-за таго, што прысутныя чакалі, што Зяленскі скажа пра прэзідэнта-ўцекача Віктара Януковіча, пачаўся смех сярод гледачоў. Жарт развесяліў Парашэнку, Юшчанку і Кучму, прысутных на святкаванні.

Пры гэтым пра Парашэнку Зяленскі таксама не згадаў.


Паводле pravda.com.ua.