МЗС Украіны абверг інфармацыю аб захопе ўкраінскага самалёта ў Кабуле

Распаўсюджаная ў медыя інфармацыя аб захопе ўкраінскага самалёта ў Кабуле (Афганістан) не адпавядае рэчаіснасці. Усе самалёты шчасна вярнуліся ў Украіну. Пра гэта ў каментары «РБК-Украіна» распавёў спікер Міністэрства замежных спраў Алег Нікаленка.

3j0a8948_41_650x410.jpg

«Захопленых ўкраінскіх самалётаў у Кабуле ці дзе-небудзь яшчэ няма. Інфармацыя аб «захопленым самалёце», якую тыражуюць некаторыя СМІ, не адпавядае рэчаіснасці», — адзначыў Нікаленка.

Паводле яго слоў, усе самалёты, якія прыцягвала Украіны для эвакуацыі грамадзян з Афганістана, бяспечна вярнуліся ў краіну. На сёння трыма эвакуацыйнымі рэйсамі вывезлі 256 чалавек.

Ён таксама ўдакладніў, што намеснік міністра замежных спраў Яўген Енін у цэлым тлумачыў беспрэцэдэнтны ўзровень цяжкасцяў, з якімі даводзілася сутыкацца дыпламатам, каб эвакуіраваць украінцаў.

Нагадаем, як заяўляў намеснік кіраўніка МЗС Яўген Енін, у аўторак украінскі самалёт вылецеў у Іран з невядомай групай пасажыраў на борце замест таго, каб вывезці ўкраінцаў. Паводле яго слоў, самалёт фактычна скралі.