У Кабуле ўзброеныя людзі захапілі ўкраінскі самалёт для эвакуацыі і паляцелі на ім у Іран
Намеснік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін распавёў аб эвакуацыі украінцаў з аэрапорта Кабула. У прыватнасці ён паведаміў, што ўкраінскі самалёт «захапілі іншыя людзі». Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на «Громадське радіо».
Паводле яго слоў, невядомыя былі ўзброены, у тым ліку
агнястрэльнай зброяй.
«У аўторак у нас фактычна скралі самалёт — ён вылецеў у
Іран з невядомай групай пасажыраў на борце замест таго, каб вывезці ўкраінцаў.
Нашы наступныя тры спробы па эвакуацыі грамадзян таксама не былі паспяховымі,
паколькі нашым пасажырам не ўдавалася трапіць на тэрыторыю аэрапорта», — распавёў Енін.
Ён адзначыў, што апошні тыдзень Уся дыпламатычная служба на
чале з міністрам замежных спраў Дзмітрыем Кулебай працавала ў рэжыме «краш-тэсту».
Раней паведамлялася, што Міністэрства замежных спраў Украіны плануе эвакуіраваць украінцаў, якія знаходзяцца ў Афганістане, бліжэй да ўваходу ў аэрапорт і забяспечыць іх трапленне на тэрыторыю ваеннага сектара аэрапорта. Аднак эвакуацыя грамадзян Украіны з аэрапорта Кабула праходзіць вельмі складана.