Зяленскі занепакоены перспектывай саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі
Прэзідэнт Украіны лічыць, што стварэнне саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі можа ўяўляць пагрозу для Украіны. Уладзімір Зяленскі даў інтэрв'ю газэце «Frankfurter Allgemeine Zeitung», яно выйшла 31 траўня.
«Мы назіраем за тым, як Расія і Беларусь настойліва
супрацоўнічаюць адно з адным. Яны могуць уключыць туды [у інтэграцыйныя
пытанні] абарону, і тады гэтыя краіны змогуць чыніць на нас сурʼёзны ціск», —
цытуе Зяленскага ТАСС.
«З гэтага боку мы бачым небяспеку для нас — аж да
стварэння сапраўднай саюзнай дзяржавы паміж Расіяй і Беларуссю», — сказаў
Зяленскі.
Паводле «Свабоды».