ЗША.14-гадовы філосаф кансерватызму

Хто сказаў, што філасофія кансерватызму, догмы якой здавалася б пахаваў цяперашні крызіс, губляе ўплыў? Наадварот, моладзь і нават дзеці становяцца прыхільнікамі Маргарэт Тэтчэр. Джонатану Крону ўсяго 13 гадоў, аднак ягоныя разважанні наконт будучага кансерватыўнай ідэі, якія ён выклаў у сваёй кніжцы “Devine conservatism, прынеслі яму сусветную вядомасць. 27 лютага ў Вашынгтоне на зборах самых славутых кансерватыўных філосафаў маленькаму Джонатану нават далі на тры хвіліны мікрафон для выступу.

Хто сказаў, што філасофія кансерватызму, догмы якой здавалася б пахаваў цяперашні крызіс, губляе ўплыў? Наадварот, моладзь і нават дзеці становяцца прыхільнікамі Маргарэт Тэтчэр. Джонатану Крону ўсяго 13 гадоў, аднак ягоныя разважанні наконт будучага кансерватыўнай ідэі, якія ён выклаў у сваёй кніжцы “Devine conservatism, прынеслі яму сусветную вядомасць. 27 лютага ў Вашынгтоне на зборах самых славутых кансерватыўных філосафаў маленькаму Джонатану нават далі на тры хвіліны мікрафон для выступу. Хлопчык прамаўляў як дарослы палітык, на пальцах растлумачыўшы, што альтэрнатывы вольнаму рынку і капіталістычнай глабалізацыі папросту не існуе. Журналісты спрабуюць між тым дакапацца: сапраўды падлетак мае такія моцныя перакананні або проста паўтарае тое, што ўклалі яму ў вушы бацькі. Маці Джонатана — артыстка, а бацька праграміст. Яны заўзятыя кансерватары і хрысціяне.


Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)