ЗША. Прафесар геаграфіі знайшоў Бен Ладэна
Група амерыканскіх географаў з універсітэта штата Каліфорніі сцвярджае, што ведае, дзе знаходзіцца логава галоўнага тэрарыста планеты Асамы Бен Ладэна. Тое, што дасюль не змаглі зрабіць усе разведкі свету, географы, па іх словах, здзейснілі з дапамогай аналізу запісаў Бен Ладэна (ён перыядычна звяртаецца да сваіх прыхільнікаў) і ведаў з галіны геаграфіі, этнаграфіі і прыродазнаўства.
Група амерыканскіх географаў з універсітэта штата Каліфорніі сцвярджае, што ведае, дзе знаходзіцца логава галоўнага тэрарыста планеты Асамы Бен Ладэна. Тое, што дасюль не змаглі зрабіць усе
разведкі свету, географы, па іх словах, здзейснілі з дапамогай аналізу запісаў Бен Ладэна (ён перыядычна звяртаецца да сваіх прыхільнікаў) і ведаў з галіны геаграфіі, этнаграфіі і прыродазнаўства.
Навукоўцы вывучылі горныя пароды, на фоне якіх пазуе Асама, звярнулі ўвагу на пэўныя выразы ў ягонай прамове, якія характэрныя той ці іншай мясцовасці, на архітэктуру будынкаў, на фоне якіх выступае
тэрарыст, на адзенне чалавека, што бярэ ў яго інтэрв’ю, і іншыя фактары. Адным словам, навукоўцы ўпэўненыя, што лідэр “Аль-Каіды хаваецца ў пакістанскім горадзе Парашынар
(Parachinar), які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Афганістанам. “Вы можаце арыштаваць яго там (у Парашынары) хоць зараз, калі ён, натуральна, жывы, — заявіў прафесар
геаграфіі Томас Гілэспі (Thomas Gillespie), кіраўнік групы. Навіна стала проста здзекам з амерыканскіх разведчыкаў, якія шукаюць Бен Ладэна ўжо дзесяць гадоў. Аднак, з іншага боку, ніякага
практычнага сэнсу даследаванне географаў не мае. Калі Бен Ладэн і быў у Парашынары, то пасля заявы Гілэспі ён, натуральна, змяніў канспіратыўную кватэру.
Па матэрыялах “Berlin Morgenpost (Германія)