ЗША. Скандал вакол карыкатуры з гарылай

Вялікі скандал выклікала ў грамадстве карыкатура, якая была змешчана ў бульварнай газеце “New York Post. На малюнку двое паліцэйскіх забіваюць гарылу. Адзін з іх гаворыць: “Цяпер трэба знайсці каго-небудзь іншага, хто напіша праграму па стымуляцыі эканамічнай кан’юнктуры. На думку шмат каго, сэнс карыкатуры — расісцкая атака на прэзідэнта Барака Абаму, які напярэдадні падпісаў закон аб стымуляцыі эканамічнай кан’юнктуры. У той жа дзень у адным з паўночных штатаў паліцыя застрэліла вялікую малпу, якая звар’яцела і напала на белую жанчыну.

Вялікі скандал выклікала ў грамадстве карыкатура, якая была змешчана ў бульварнай газеце “New York Post. На малюнку двое паліцэйскіх забіваюць гарылу. Адзін з іх гаворыць: “Цяпер трэба знайсці каго-небудзь іншага, хто напіша праграму па стымуляцыі эканамічнай кан’юнктуры. На думку шмат каго, сэнс карыкатуры — расісцкая атака на прэзідэнта Барака Абаму, які напярэдадні падпісаў закон аб стымуляцыі эканамічнай кан’юнктуры. У той жа дзень у адным з паўночных штатаў паліцыя застрэліла вялікую малпу, якая звар’яцела і напала на белую жанчыну. Сама ідэя звязаць падзеі — забойства малпы і заканадаўчую дзейнасць Абамы — выклікала вялікую крытыку ў прадстаўнікоў грамадства. Сенатар ад Нью-Йорку Эрык Адамс назваў карыкатуру “вяртаннем у часы, калі чорных палітыкаў лінчавалі. У горадзе пачалася кампанія, у рамках якой грамадзяне тэлефануюць на адрас рэдакцыі і пратэстуюць супраць прапаганды расізму. Рэдактар газеты, аднак, кажа пра тое, што мастак хацеў выключна “зрабіць пародыю на актуальныя падзеі. Між тым, афіцыйны прадстаўнік Белага дома заявіў, што не можа нічога сказаць, паколькі не чытае жоўтыя выданні кшталту New York Post.
Па матэрыялах “Der Welt (Германія)